У Італіі ўпершыню за месяц інфікаваліся менш за 3 тысячы чалавек у суткі

Італія

Колькасьць новых выпадкаў заражэньня каранавірусам у Італіі ўпершыню з 13 сакавіка апусьцілася ніжэй за 3 тысячы ў содні.

Прырост склаў 2 972 выпадкі, агульная колькасьць інфікаваных з пачатку эпідэміі дасягнула 162 488.

Пры гэтым колькасьць сьмяротных зыходаў за мінулыя суткі зноў перавысіла 600 — 602. Агульная колькасьць ахвяр пандэміі ў Італіі склала больш за 21 тысячу чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ад гэтай заразы людзі мучацца». Хворая на каранавірус дырэктарка лунінецкага «Эўраопта» застаецца ў лякарні

Працягвае зьніжацца колькасьць шпіталізацыі, у тым ліку ў аддзяленьні інтэнсіўнай тэрапіі, у тым ліку ў найбольш «праблемнай» паўночнай вобласьці Лямбардыі, на якую прыпадае траціна ўсіх выпадкаў заражэньня і палова сьмяротных выпадкаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сусьветныя фінансавыя рынкі растуць пасьля навінаў з Кітаю і зьмякчэньня карантыну ў шэрагу краінаў