Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ад гэтай заразы людзі мучацца». Хворая на каранавірус дырэктарка лунінецкага «Эўраопта» застаецца ў лякарні


Ілюстрацыйнае фота. Машына хуткай дапамогі
Ілюстрацыйнае фота. Машына хуткай дапамогі

Жанчыну шпіталізавалі толькі пасьля таго, як сястра прывезла яе ў Менск і дамаглася, каб узялі тэст на каранавірус. Вынік тэсту быў станоўчы.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Дырэктарка лунінецкага «Эўраопта» застаецца ў 6-й лякарні ў Менску, у яе будуць браць паўторны аналіз на каранавірус.

«Мне ўжо лепш, будуць рабіць кантрольнае КТ. 15-га будуць браць тэст. Выпішуць мяне толькі тады, калі будуць два адмоўныя вынікі. Трымаемся, і вы трымайцеся, — сказала Натальля карэспандэнту Свабоды. — Ад гэтай заразы людзі мучацца, і ў Лунінцы, кажуць, сытуацыя вельмі цяжкая, бальніца запоўненая, пнэўманій і станоўчых тэстаў многа».

Натальля расказала, што яе мужа, у якога выявілі пнэўманію, спачатку з Лунінца перавезьлі ў шпіталь у Берасьці. Там яго зьмясьцілі ў рэанімацыю.

«На днях яго прывезьлі назад у Лунінец. Тэст у яго адмоўны. Дзеці пакуль у Берасьці. Сваякоў да выходных выпісалі, яны дома на ізаляцыі».

Паводле Натальлі, у супрацоўнікаў крамы было два станоўчыя тэсты, іх вывезьлі з бальніцы ў Малоткавічах (Пінскі раён) у лякарню ў Берасьце.

«У Берасьці ўзялі тэсты, і яны ўжо сталі адмоўныя. І сёньня ўжо прыйшлі трэція вынікі адмоўныя, і іх ужо выпісваюць».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG