Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветныя фінансавыя рынкі растуць пасьля навінаў з Кітаю і зьмякчэньня карантыну ў шэрагу краінаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сусьветныя фінансавыя рынкі ў аўторак дэманструюць рост на фоне публікацыі абнадзейлівых дадзеных па гандлі ў Кітаі і спробаў шэрагу краін перазапусьціць эканоміку шляхам частковага зьняцьця абмежаваньняў, уведзеных з мэтай стрымаць распаўсюд каранавірусу.

Эўрапейскія біржавыя індэксы адкрыліся ростам. Агульнаэўрапейскі індэкс STOXX 600 вырас на 0,5 адсоткі — гэта максымальны прырост з 11 сакавіка. Ф’ючэрсы на амэрыканскія індэксы вырасьлі амаль на 1 працэнт.

Па словах аналітыкаў, пагроза больш глыбокага і зацяжнога эканамічнага спаду пачынае слабець па меры таго, як у шэрагу краін зьніжаецца колькасьць выпадкаў заражэньня, а прынятыя антыкрызісныя меры пачынаюць прыносіць плён.

Інвэстараў абнадзеілі і апублікаваныя дадзеныя па кітайскім экспарце, які ў сакавіку зьменшыўся ўсяго на 6,6 адсотка ў параўнаньні зь мінулым годам, тады як прагназавалася зьніжэньне на 14 адсоткаў. Імпарт зьнізіўся на 0,9 адсоткаў, а не на 9,5 адсоткі, як чакалася.

Дзякуючы пазытыўнай дынаміцы ў Эўропе міжнародны індэкс MSCI, які ахоплівае 49 краін, вырас на 0,5 працэнта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG