Эўрапейская камісія абмяркоўвае плян зьняцьця абмежаваньняў у сувязі з COVID-19

Кіраўнікі краінаў Эўразьвязу 8 красавіка абмяркоўваюць у рэжыме тэлеканфэрэнцыі плян паступовага зьняцьця абмежаваньняў, зьвязаных з COVID-19, якія прыпынілі эканамічную актыўнасьць ва ўсім зьвязе.

Прэзыдэнт Эўракамісіі Ўрсула фон дэр Ляен правядзе «арыентацыйную дыскусію аб дарожнай мапе абмежавальных захадаў», заявіў 7 красавіка прадстаўнік камісіі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Дыскатэкі закрыць, маскі надзець, дыстанцыйная праца «па магчымасьці». Новыя антывірусныя захады ў Беларусі

Краіны Эўразьвязу знаходзяцца на розных этапах пандэміі, і некаторыя нацыянальныя ўрады ўжо імкнуцца паступова спыніць жорсткія абмежаваньні, каб зьмякчыць нэгатыўны ўплыў на эканоміку.

Некаторыя краіны-чальцы Эўразьвязу, у тым ліку Аўстрыя, Данія і Славенія, заявілі, што, пачынаючы з наступнага тыдня, яны будуць паступова аднаўляць сваё звычайнае жыцьцё, і адначасова настойваюць на тым, каб людзі трымалі дыстанцыю і старанна мылі рукі.

Аднак іншыя сталіцы Эўразьвязу занепакоеныя тым, што адмена нават часткі абмежаваньняў можа падарваць узгодненую рэакцыю на пандэмію, калі ў ЭЗ больш за 51 000 ахвяраў, большасьць зь якіх загінулі ў Італіі, Гішпаніі і Францыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Беларус у швэдзкім «некарантыне» расказвае, чаму гэта не беларускі варыянт