Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асацыяцыі сэкс-працаўніц папрасілі ў Макрона фінансавай падтрымкі на пэрыяд карантыну


Эманюэль Макрон

Асацыяцыі па абароне правоў работніц і работнікаў сфэры сэксуальных паслуг зьвярнуліся да прэзыдэнта Францыі з просьбай аб дапамозе.

З прычыны эпідэміі каранавіруса і карантыну, які працягваецца амаль месяц, многія цалкам пазбавіліся даходаў. Як паведамляе Францускае радыё, ліст на імя Эманюэля Макрон было адпраўлена 7 красавіка.

Неабходна стварыць надзвычайны фонд для кампэнсацыі даходаў на час карантыну, гаворыцца ў заяве Фэдэрацыі «Чырвоны Парасон», якая аб’ядноўвае асацыяцыі па абароне правоў і здароўя работнікаў сфэры інтым-паслуг. Пры гэтым доступ да дапамогі не павінен быць абумоўлены наяўнасьцю ў заяўніка легальнага статусу знаходжаньня на тэрыторыі Францыі, падкрэсьліваюць аўтары ініцыятывы.

Толькі малая частка работнікаў і работніц сфэры сэкс-паслуг зарэгістраваныя ў Францыі як самазанятыя і могуць прэтэндаваць на абяцаныя дзяржавай 1,5 тысячы эўра дапамогі, у выпадку падзеньня даходаў. Пры гэтым многім няма чым плаціць за пакоі ў гатэлях ці за арэнду кватэр.

«Гэта пытаньне грамадзкай аховы здароўя», — кажуць аўтары ліста.

У сфэры прастытуцыі ў Францыі занята каля 20 тысяч чалавек, 85% зь якіх — жанчыны. У Францыі не забаронена «прадаваць» ўласнае цела. Крымінальнаму пакараньню падлягае сутэнёрства. Таксама прастытуцыя крыміналізаваная для «пакупнікоў»: з 2016 года ўсім кліентам сэкс-паслуг пагражае штраф да 3 750 эўра.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG