Урад Беларусі заплянаваў падтрымку эканомікі ва ўмовах пандэміі каранавірусу на 110 млн рублёў

Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас, архіўнае фота

У Беларусі на падтрымку эканомікі з прычыны пандэміі каранавірусу плянуецца накіраваць каля 110 млн беларускіх рублёў, паведаміў 2 красавіка прэм'ер-міністар Сяргей Румас.

Комплекс захадаў для падтрымкі эканомікі ўнесены на разгляд кіраўніка дзяржавы, піша БелТА.

«Цяжка аблічыць усе захады. Магу толькі сказаць, што наўпроставыя меры бюджэтна-падатковай падтрымкі складуць каля 110 млн рублёў», — расказаў прэм’ер-міністар Беларусі.

Праект гэтай праграмы ўраду быў зацьверджаны на паседжаньні Саўміну 31 сакавіка і накіраваны на зацьвярджэньне Аляксандру Лукашэнку.

Паводле Румаса, цяпер урад рыхтуе таксама другі пакет захадаў падтрымкі эканомікі з прычыны пандэміі.

На момант публікацыі 110 млн рублёў складала каля 42,35 млн даляраў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Рубель будзе дэвальвавацца далей, заробак можа ўпасьці да $100», — эканаміст

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ці заб’е карантын беларускую эканоміку? Разьбіраемся з экспэртамі

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>