Рэспубліканскі саюз прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (РСПП) і Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя (БНПА) просяць урад неадкладна прыняць антыкрызісную праграму для падтрымкі бізнэс-супольнасьці ва ўмовах пандэміі COVID-19.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Прадпрымальнікі просяць урад Беларусі абвесьціць надзвычайнае становішча ў сувязі з каранавірусамПра гэта гаворыцца ў лісьце, накіраваным у Міністэрства эканомікі Беларусі.
Што прапануюць бізнэс-саюзы
- Ва ўсіх сфэрах, дзе гэта магчыма, перавесьці работнікаў на дыстанцыйную працу, каб у наймальнікаў была магчымасьць максымальна захаваць працоўны калектыў.
- Даць суб’ектам гаспадараньня адтэрміноўку выплаты унёскаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва на 3-4 месяцы з наступнай растэрміноўкай запазычанасьці на 6-12 месяцаў без штрафных санкцый.
- Адмяніць дэкрэт № 3 «Аб садзейнічаньні занятасьці насельніцтва» і ўвесьці падатковы вылік у падаходны падатак для работнікаў, пераведзеных на аддаленую працу, у памеры выдаткаў на электраэнэргію і паслугі сувязі.
- Вызначыць ад 1 сакавіка стандартны падатковы вылік пры вылічэньні падаходнага падатку ў памеры бюджэту пражытковага мінімуму (БПМ) пры прыбытку менш як 1 000 рублёў на месяц.
- Кожнаму з бацькоў у поўных сем’ях зрабіць падатковы вылік у памеры 0,5 БПМ у месяц на дзіця да 18 гадоў або кожнага ўтрыманца і ў памеры 1 БПМ — адзінокім бацькам.
- Пашырыць пералік відаў дзейнасьці, якія грамадзяне маюць права ажыцьцяўляць без рэгістрацыі ў якасьці індывідуальных прадпрымальнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Экспэрт: Банкі баяцца выдаваць крэдыты, бо прагназуюць крызісЯкія захады зрабіць пасьля пандэміі
У лісьце таксама патрабуецца распрацаваць захады падтрымкі для аднаўленьня асобных сэктараў эканомікі пасьля завяршэньня пандэміі:
- Працяг крэдытаваньня бізнэсу ва ўмовах складанай эканамічнай сытуацыі, забяспечваючы ўзровень, дастатковы для падтрымкі жыцьцядзейнасці бізнэсу, не дапускаючы падвышэньня банкаўскіх працэнтных ставак.
- Гарантаваньне банкам, якія возьмуць на сябе клопат аб сацыяльным складніку бізнэсу (крэдытаваньне выплаты зарабкаў і г. д.) адмысловых умоваў для працы.
- Аб’явіць ад 1 красавіка да 31 сьнежня мараторый на правядзеньне дадатковых праверак, за выключэньнем плянавых.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Беларусі павялічылі базавую арэндную стаўку- Таксама бізнэс-саюзы лічаць неабходным зьнізіць стаўкі арэнднай платы на 50% на тэрмін да 6 месяцаў, а пры неабходнасьці і больш. Пры разьліках важна зафіксаваць плацяжы і запазычанасьці ў беларускіх рублях з улікам курсу, вызначанага Нацбанкам на 1 сакавіка.
У разгар пандэміі ўрад прыняў рашэньне павялічыць базавую арэндную велічыню, пачынаючы з 1 красавіка.