Беларускія калёніі да 6 красавіка закрылі на карантын: спатканьні забароненыя, але дазволеныя дадатковыя 10-кіляграмовыя перадачы з садавіной, гароднінай і вітамінамі.
«Учора мне патэлефанаваў сын, ён адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі № 22 у Івацэвічах. Сказаў, што да 6 красавіка ўсе спатканьні — кароткатэрміновыя і доўгатэрміновыя, забароненыя праз карантын», — паведаміла Свабодзе актывістка руху «Маці 328» Ліяна Шуба.
Аналягічная сытуацыя склалася і ў калёніі № 15 у Магілёве і іншых установах сыстэмы Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў.
Спатканьні забаронены і ў гомельскім СІЗА-3 — праз карантын. Пра гэта Свабодзе паведамілі сваякі тых, хто знаходзіцца пад сьледзтвам. На СІЗА-3 разьмешчана абвестка пра магчымасьць дадатковых перадач 10 кіляграмаў з садавіной, гароднінай і вітамінамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У турмах Італіі пачаліся беспарадкі праз каранавірус. ВІДЭАТым часам у інтэрнэце зьявілася пэтыцыя з просьбай спрасьціць забесьпячэньне лекамі асуджаных у пэрыяд падвышанай рызыкі распаўсюджваньня каранавірусу. Падпісанты просяць Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў, МУС і міністэрства аховы здароўя спрасьціць працэдуру перадачы лекаў у месцы пазбаўленьня волі, зацьвердзіць сьпіс лекаў для перадачаў, у які ўвойдуць супрацьвірусныя, гарачкапаніжальныя, супрацьзапаленчыя сродкі, а таксама лекі ад кашлю, насмарку, вітамінныя комплексы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Каранавірус: закрываюць межы, крамы, рэстараны. Што робіцца ў суседзяў Беларусі 14 сакавікаАўтары пэтыцыі просяць дазволіць перадачу лекаў у любы пэрыяд часу, дазволіць асуджаны мець пры сабе лекі, якія пералічаны ў сьпісе.