Рэгбісткі. Фотапраект пра першую ў Беларусі жаночую каманду рэгбі

«Гражданачка» — гэта першая жаночая каманда рэгбі ў Беларусі. Яна зьявілася ў 2014 годзе. Два апошнія гады фатограф Свабоды Ўладзь Грыдзін назіраў за камандай. Ягоныя фатаздымкі і відэа выстаўленыя ў праекце «Рэгбісткі».

Да «Гражданачкі» ў Беларусі дзявочых камандаў рэгбі не было. Цяпер каманда ўдзельнічае ў чэмпіянаце Беларусі і ў міжнародных турнірах.