Кітай забараніў аўтамабілі ў 60-мільённай правінцыі праз каранавірус

Ухань, 3 лютага, ілюстрацыйнае фота

Кітай узмацніў абмежаваньні на рух у Хубэі ў рамках барацьбы з каранавірусам. Гэты рэгіён стаў эпіцэнтрам распаўсюджаньня інфэкцыі.

Шасьцідзесяці мільёнам жыхароў правінцыі загадалі заставацца дома і пакідаць жытло толькі ў выпадку надзвычайнай сытуацыі, паведамляе BBC.

Усяму насельніцтву правінцыі забаранілі карыстацца прыватнымі аўтамабілямі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тэмпы пашырэньня каранавірусу пайшлі на спад

Выключэньне — для аўтамабіляў дастаўкі прадукцыі. І аднаму чалавеку ад сям'і будзе дазволена выходзіць па харчы раз на тры дні.

Хубэй і Ўхань былі найбольш пацярпелі ад успышкі эпідэміі, якая на сёньня забрала 1665 жыцьцяў у Кітаі.

Але трэці дзень запар Кітай абвяшчае пра зьніжэньне колькасьці новых выпадкаў і ўлады заяўляюць, што кантралююць распаўсюджаньне хваробы.

У нядзелю ўлады паведамілі пра 2089 новых выпадкаў, што меней у параўнаньні з 2641 у суботу і 5090 у пятніцу.