Кнігу «Забойства ў цэнтры Эўропы» можна спампаваць тут

Радыё Свабода спыняе замовы на папяровае выданьне кнігі Дзьмітрыя Гурневіча пра падвойнае забойства ў стаўпецкай школе N2. Ад сёньня «Забойства ў цэнтры Эўропы» можна спампаваць на нашым сайце.

Замоўленыя да сёньня кнігі неўзабаве трапяць да адрасатаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Банальнасьць зла». У Менску прэзэнтавалі кнігу Дзьмітрыя Гурневіча «Забойства ў цэнтры Эўропы»

11 лютага 2019 году ў школе № 2 гораду Стоўпцы вучань 10-й клясы Вадзім М. учыніў падвойнае забойства — зарэзаў сваю настаўніцу Марыну Пархімовіч і вучня Сашу Раманава. На другі дзень пасьля забойства журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч прыехаў у Стоўпцы. Правёў там амаль тыдзень і напісаў кнігу.

Праз гісторыю гораду, мясцовыя легенды, меркаваньні стаўпецкіх людзей, з дапамогай філязофіі таталітарызму Ганны Арэнт аўтар вывучае прычыны і матывы злачынства, якое скаланула Беларусь.

Спампаваць кнігу можна ТУТ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як мы раздавалі кнігу пра забойства ў Стоўпцах, дзе прэзэнтацыю скасавалі «з тэхнічных прычын». ФОТА, ВІДЭА