Чатырохслойныя марлевыя павязкі пачалі вырабляць на швейным прадпрыемстве «Славянка» ў Бабруйску «ў сувязі з абвастрэньнем сытуацыі вакол новага каранавірусу», расказаў БелТА дырэктар прадпрымества Тэймураз Бачарышвілі.
«Гэта трэба для таго, каб забясьпечыць жыхароў Беларусі сродкамі індывідуальнай абароны і прадухіліць паніку ў грамадзтве», — сказаў Бачарышвілі. Паводле яго, ужо выраблена каля 62 тысяч павязак і столькі ж будзе адгружана 12 лютага.
Сёлета на павязкі дадалі яшчэ адзін ахоўны слой. Як адзначыў дырэктар, марлевыя павязкі маюць перавагі перад маскамі зь нятканых матэрыялаў: яны не выклікаюць алергіі, не траўмуюць скуру, яна не пацее, да таго ж маскі шматразовыя, таму больш экалягічныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Беларусы пачалі скупляць мэдычныя маскі. Ці могуць яны абараніць ад каранавірусу?Пасьля пачатку эпідэміі новага каранавірусу ў Кітаі беларусы пачалі масава скупляць мэдыцынскія ахоўныя маскі. Павышаны попыт на іх пачаўся 29 студзеня. Як паведамілі Свабодзе, на аптэчных аптовых складах запасаў мэдыцынскіх масак амаль не засталося. У некалькіх менскіх аптэках маскі скончыліся, фармацэўты казалі, што прыходзілі людзі і скуплялі рэшткі. Але ў бальшыні сталічных аптэк маскі ў продажы ёсьць.
У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі заявілі, што кантралююць наяўнасьць у аптэках мэдыцынскіх масак і што цяпер беларускія кампаніі выпускаюць больш за 100 тысяч масак за дзень.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Мінздароўя адказала на ажыятаж вакол мэдыцынскіх масак. І нагадала, як імі карыстаццаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Эбола не дайшла, ад пнэўманіі паміралі. Ці даходзілі эпідэміі да Беларусі?