Першы віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Дзмітрый Круты пракамэнтаваў вынікі перамоваў паміж кіраўнікамі Беларусі і Расеі Аляксандрам Лукашэнкам і Ўладзімірам Пуціным, якія прайшлі 7 лютага ў Сочы.
Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы будуць купляць нафту ў расейскіх кампаній па цэнах сусьветнага рынку, і гэта нібыта якраз тое, на чым і настойваў беларускі бок, цытуе Крутога агенцтва БелТА.
«Калі казаць пра дамоўленасьці па нафце, нафтавым рынку, то расейскі бок згадзіўся, што беларускія НПЗ будуць купляць нафту па дамоўленасьці з расейскімі нафтавымі кампаніямі па цэнах, якія ўсталёўваюцца на сусьветным рынку. Дарэчы, гэтага ж на працягу ўсіх перамоў неаднаразова патрабавалі наш прэзыдэнт, беларускі бок. Што Беларусі ня трэба ніякіх спэцыяльных эксклюзіўных умоў. Мы хочам купляць нафту па сусьветных каціроўках і ня горш», — сказаў Дзьмітры Круты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Газ як у 2019, нафта па камэрцыйных цэнах, — вынікі перамоваў Лукашэнкі з ПуцінымПаводле яго, прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін пагадзіўся з гэтым падыходам. «Больш за тое, ён паабяцаў, што расейскі ўрад акажа ўсялякае садзейнічаньне ў нашай працы з расейскімі здабывальнымі кампаніямі. Каб пастаўкі нафты на беларускія НПЗ былі менавіта на такіх умовах, пра якія я сказаў вышэй», — цытуе БелТА першага віцэ-прэм’ера.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Якой кашай пачаставаў Пуцін Лукашэнку ў Сочы?Круты таксама паведаміў, што Ўладзімір Пуцін прызначыў намесьніка кіараўніка сваёй адміністрацыі Дзьмітрыя Козака адказным за працу зь Беларусьсю на нафтавым рынку. «Яму спэцыфіка ўсіх нашых узаемаадносін знаёмая і ён паабяцаў на сваім узроўні, калі неабходна, каардынаваць і апэратыўна вырашаць усе пытаньні. Але мы чакаем (гэта вялікі прарыў нашых бягучых дамоўленасьцяў), што неўзабаве гэтая нафтавая праблема вырашыцца цалкам».
Паводле агенцтва ТАСС, Козак па выніках перамоваў у Сочы 7 лютага заявіў, што зьніжкі для Беларусі на нафту запатрабавалі б дзяржаўнага рэгуляваньня паставак, а на гэта Расея пайсьці ня можа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Каша на вадзе як момант ісьціны? Які сухі астатак перамоваў у Сочы«Мы ня можам сёньня рэзка памяняць ўмовы рэгуляваньня нашай нафтавай галіны: вы ведаеце, цэны на сырую нафту фармуюцца рынкам, а адміністрацыйна не рэгулююцца».
Напярэдадні перамоваў у Сочы прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас заявіў, што толькі падатковы манэўр Расеі ў нафтавай галіне абышоўся Беларусі ў 2019 годзе ў блізу 330 млн даляраў.
Акрамя таго, не ўрэгуляваны мэханізм кампэнсацыі расейскім бокам за пастаўленую летась у красавіку праз трубаправод «Дружба» брудную нафту. Мазырскі і Наваполацкі нафтаперапрацоўчыя заводы былі вымушаныя зьнізіць загрузку магутнасьцяў і панесьлі істотныя страты, шкода нанесена і трубаправоднай сыстэме.