Самалёт з амэрыканскай дэлегацыяй прызямліўся ў сталіцы Беларусі, паведамляе амбасада ЗША ў Беларусі. Майкл Пампэо сустракаецца з кіраўніком краіны Аляксандрам Лукашэнкам і Ўладзімерам Макеем.
Сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам адбудзецца ў Палацы незалежнасьці ў першай палове дня. Пасьля анансаваная прэсавая канфэрэнцыя дзяржсакратара Майка Пампэо і міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея.
Магчыма, Майк Пампэо сустрэнецца і з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі. Напярэдадні візыту лідэры апазыцыйных рухаў і партый перадалі ў амбасаду ЗША ў Беларусі зварот на яго імя. Дэталі сустрэчы трымаюцца ў сакрэце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
11 год без амбасадараў. Як мяняліся дыпляматычныя стасункі паміж ЗША і БеларусьсюМайк Пампэо — другі за гісторыю дзяржаўны сакратар ЗША, які наведвае Рэспубліку Беларусь. Да яго на пачатку 1990-х у Беларусь прыяжджаў Уорэн Крыстафэр. Але гэта ня самыя высокапастаўленыя амэрыканскія госьці ў гісторыі Беларусі: у 1994 годзе Беларусь наведаў прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан.
17 верасьня мінулага году ў Беларусь прыляцеў намесьнік дзяржаўнага сакратара Дэвід Гэйл. На сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам ён абвясьціў пра рашэньне вярнуць у Беларусь амэрыканскага амбасадара.
Беларусь выслала амбасадара ЗША ў 2008 годзе, пасьля таго як Вашынгтон наклаў на яе санкцыі за парушэньні правоў чалавека.
У студзені-лістападзе таваразварот паміж Беларусьсю і ЗША склаў 755,2 мільёны даляраў. За гэты ж пэрыяд экспарт паслуг у ЗША 946,9 мільёнаў даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Лукашэнка пра гэта не падумаў». Экспэрт тлумачыць, як праверка баяздольнасьці беларускага войска супала зь візытам ПампэоГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Агрэсія Расеі, інтэграцыя ў NATO. Што абмяркоўваў дзяржсакратар ЗША з уладамі Ўкраіны