У Кітаі на 00.00 31 студзеня колькасьць загінулых ад новага каранавірусу ўзрасла да 213 чалавек, толькі за апошнія суткі памерлі 43 чалавекі, паведамляе дзяржаўны камітэт КНР у пытаньнях аховы здароўя.
На гэты ў Кітаі афіцыйна пацьверджаныя 9692 выпадкі захворваньня на новы каранавірус. У 15 238 чалавек — падазрэньне на заражэньне каранавірусам, яшчэ 102 427 чалавек праходзяць мэдыцынскае абсьледаваньне, бо кантактавалі з заражанымі. 171 пацыент паправіўся і быў выпісаны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Беларусы пачалі скупляць мэдычныя маскі. Ці могуць яны абараніць ад каранавірусу?Агулам па ўсім сьвеце пацьверджаныя ўжо 9776 выпадкаў захворваньня на каранавірус 2019-nCoV. Акрамя Кітаю, выпадкі захворваньня зафіксаваныя ў Тайляндзе (14 ), Ганконгу (12), Японіі (11), Сынгапуры (10), Аўстраліі (9), Тайвані (9), Малайзіі (8), Макао (7), ЗША (6), Паўднёвай Карэі (6), Францыі (5), ААЭ (4), Нямеччыне (4), Канадзе (3), Віетнаме (2), Італіі (2), Фінляндыі (1), Камбоджы (1), Нэпале (1), Філіпінах (1), Індыі (1) і Шры-Ланцы (1).
30 студзеня Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла глябальную надзвычайную сытуацыю ў сувязі з распаўсюджваньнем заражэньня каранавірусам на сьвеце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Лічба дня: колькі чалавек абсьледавалі ў Беларусі на каранавірусГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Я лепш перасяджу ва Ўхані». Чаму беларусы не сьпяшаюцца вяртацца з Кітаю на радзімуГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пасажыры з рэйсу Пэкін — Менск: «У сталіцы Кітаю разабралі ўсе маскі, але ў аэрапорце іх раздаюць». ВІДЭА