Пяскоў ня чуў пра намер даць рэгіёнам Украіны і Беларусі права далучацца да Расеі

Дзьмітрый Пяскоў

Ідэя прапісаць у папраўках у расейскую Канстытуцыю права рэгіёнаў Украіны і Беларусі далучыцца да РФ не абмяркоўваецца, паведамляе ТАСС.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў, камэнтуючы інфармацыю, якая зьявілася ў шэрагу СМІ, што адзін з удзельнікаў рабочай групы падрыхтоўкі паправак у Канстытуцыю РФ нібыта прапанаваў прадугледзець такое права.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі прапанавалі замацаваць у канстытуцыі права ўключаць рэгіёны Беларусі ў склад РФ

«Я ня чуў пра гэтыя прапановы, таму нічога не магу сказаць. Я ня чуў, як гэта фармулюецца. У цэлым гэта ніяк нідзе не абмяркоўвалася да гэтага часу. Я ўпершыню чую пра гэта», — сказаў Пяскоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ня больш за два прэзыдэнцкія тэрміны. Якія яшчэ канстытуцыйныя зьмены прапануе Пуцін

Уладзімір Пуцін 20 студзеня ўнёс у Дзяржаўную думу праект закону аб канстытуцыйных папраўках.