У Польшчы падлічылі, колькі грамадзянаў Беларусі атрымалі «карту паляка»

З моманту набыцьця моцы закону «Аб карце паляка» ў 2008 годзе дакумэнт атрымалі ўжо больш за 137 тысяч грамадзянаў Беларусі, паведамляе Rzeczpospolita.

Паводле Міністэрства замежных спраў Польшчы, у пэрыяд з 2008 году па 24 верасьня 2019 году беларусы атрымалі 131 770 «картаў палякаў», штодня апрацоўваецца больш за 1500 заяваў.

Пры гэтым апошнія гады колькасьць заяваў на атрыманьне «карты паляка» расьце: за апошнія тры гады дакумэнт атрымалі больш за 55 тысяч беларусаў, у той час як за папярэднія 8 гадоў было аформлена каля 75 тысяч «картаў паляка» (такую лічбу называў у чэрвені 2016 году тагачасны амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці апалячвае Беларусь «карта паляка»? ВІДЭА

Беларусы па-ранейшаму лідэры ў колькасьці атрыманых «картаў паляка»; на другім месцы — украінцы.

Як адзначае выданьне, паводле зьменаў, унесеных у закон у 2016 годзе, цяпер уладальнікі «карты паляка» могуць атрымаць бясплатную карту сталага пражываньня практычна адразу, а праз год пражываньня ў Польшчы — польскае грамадзянства, а таксама могуць зьвярнуцца па фінансавую дапамогу, якая выплачваецца на працягу дзевяці месяцаў. Раней «карта паляка» не дапамагала нават атрымаць часовы від на жыхарства, а толькі бясплатную візу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча пачне выдаваць Карты паляка ва ўсім сьвеце
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як беларусам за грошы прапануюць эўрапейскія пашпарты, і ці законна гэта
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Польшча не была і не зьяўляецца нейкай перашкодай». Амбасадар пра стасункі, візы і палякаў Беларусі