Пажарнікі, кабэльнікі, прыбіральнік… У Беларусь прыйшоў новы флэшмоб #TetrisChallenge. ФОТА

Беларускія службы і кампаніі сталі далучацца да флэшмобу #TetrisChallenge, які запусьцілі дарожныя паліцыянты зь Цюрыху.

У рамках флэшмобу ратавальнікі, мэдыкі, пажарныя і паліцыянты з розных краін сталі раскладваць увесь свой працоўны рыштунак і класьціся побач, як часьцінкі ў тэтрысе.

У Беларусі ў #TetrisChallenge першымі паўдзельнічалі энэргетыкі зь «Менскіх кабельных сетак»:

Да іх сталі далучацца і астатнія.

У Міністэрстве надзвычайных сытуацый Беларусі таксама зьнялі ролік, як выкладвалі рыштунак:

У офісе мабільнай кампаніі МТС зьнялі на фота набор «інструмэнтаў» кансультанта кампаніі:

Таксама «разабранае» фота апублікаваў блогер і заснавальнік клінінгавай кампаніі Іван Шыла:

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы працягваюць фоткацца аголенымі. Да флэшмобу далучыўся Міхалок