Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі яшчэ аднаго ўдзельніка інтэрнэт-флэшмобу


Флэшмоб з "экстрэмісцкімі плякатамі". Ілюстрацыйнае фота.
Флэшмоб з "экстрэмісцкімі плякатамі". Ілюстрацыйнае фота.

ІТ-кансультанта Глеба Рубанава затрымалі ўначы з 6 на 7 траўня ля яго дому.

Пра затрыманьне Глеба Рубанава паведамляе «Беларуская асацыяцыя журналістаў» на сваім афіцыйным сайце. Паводле інфармацыі БАЖ, прыкладна ў 4:30 Глебу Рубанаву паведамілі, што нехта пашкодзіў яго аўтамабіль. Пасьля таго, як актывіст выйшаў з кватэры, ён быў затрыманы і дастаўлены ў Савецкі РУУС.

Раней, 21 сакавіка, IT-кансультанту Глебу Рубанаву патэлефанаваў чалавек, які прадставіўся ўчастковым. Паводле словаў актывіста, ён спрабаваў запрасіць Рубанава на размову з нагоды флэшмобу #яэкстрэміст.

Флэшмоб #яэкстрэміст быў распачаты актывістам Міколам Дзядком. Удзельнікі флэшмоба публікуюць у сацыяльных сетках свае фотаздымкі з матэрыяламі з Рэспубліканскага сьпісу экстрэмісцкіх матэрыялаў і хэштэгам #яэкстрэміст #яэкстремист. Сам Дзядок за ўдзел у флэшмобе 8 красавіка атрымаў штраф памерам 1020 рублёў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG