Супраць начальніка ДАІ Ленінскага РАУС Менску Аляксандра Дымонта завялі крымінальную справу. Яго падазраюць у злоўжываньні ўладай, піша БелТА са спасылкай на прадстаўніцу Сьледчага камітэту Юлію Ганчарову.
Крымінальная справа паступіла ў Сьледчы камітэт з Генэральнай пракуратуры 29 жніўня, сказала Ганчарова.
Паводле ч. 2 арт. 424 Крымінальнага кодэксу Дымонту можа пагражаць ад 2 да 6 гадоў турмы.
Па інфармацыі ананімнай крыніцы Tut.by, Дымонт выпісваў прэміі, якія падначаленыя вярталі яму наяўнымі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Віцебску былы міліцыянт за хабар прапаноўваў дапамагчы з атрыманьнем правоў