Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску былы міліцыянт за хабар прапаноўваў дапамагчы з атрыманьнем правоў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

15 жніўня ў Віцебску затрымалі былога міліцыянта, які пад выглядам супрацоўніка ДПС ДАІ прапанаваў 19-гадоваму віцябляніну за грошы дапамагчы атрымаць пасьведчаньне кіроўцы, паведаміла ў «​Тэлеграме»​ прэс-сакратарка МУС Беларусі Вольга Чамаданава.

Малады чалавек 1988 году нараджэньня ў званьні старшага лейтэнанта быў звольнены з органаў у 2015 годзе за тое, што сфальсыфікаваў адміністрацыйны пратакол. Але сваю форму былы міліцыянт захаваў.

Ён прапанаваў 19-гадоваму віцябляніну за грошы дапамагчы атрымаць пасьведчаньне кіроўцы. На сустрэчу прыйшоў у міліцэйскіх штанах і кашулі з пагонамі, прад’явіў бэйдж, які раней быў у карыстаньні кожнага супрацоўніка аддзелу ўнутраных спраў.

Віцяблянін перадаў яму 600 беларускіх рублёў і 100 даляраў ЗША, якія нібыта прызначаліся для экзамэнацыйнай камісіі ў ДАІ. Таксама «лжэміліцыянт» ўгаварыў прадаць яму ў растэрміноўку машыну, напісаўшы ў расьпісцы, што перадасьць усе грошы на працягу 3 месяцаў. Пасьля зьняцьця аўтамабіля з уліку за два месяцы грошай віцяблянін так і не атрымаў.

15 жніўня былога міліцыянта затрымалі. Сьледчы камітэт завёў на яго дзьве крымінальныя справы за падбухторваньне да хабару і махлярства.

Былога міліцыянта пасьля звальненьня ўжо судзілі паводле арт. 211 Крымінальнага кодэксу Беларусі («прысваеньне альбо растрата»).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG