Паліцыя затрымала каля пяцідзесяці ўдзельнікаў сэрыі адзіночных пікетаў у падтрымку сумленных выбараў у цэнтры расейскага Санкт-Пецярбургу. Пра гэта паведамляе карэспандэнт тэлеканалу «Настоящее время».
Перад акцыяй быў затрыманы таксама лідэр пецярбурскага штабу апазіцыянэра Аляксея Навальнага Аляксандар Шуршнеў, паведаміла выданьне «Фонтанка».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Маскве прайшоў мітынг за права на выбары, шмат затрыманых. ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯСэрыя адзіночных пікетаў у знак салідарнасьці з маскоўскай акцыяй за сумленныя выбары праходзіць у Пецярбургу і ў іншых гарадах Расеі. На Далёкім Усходзе і ў Сыбіры яны абышліся без затрыманьняў.