Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон «Аб зьмяненьні Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь», піша БелТА.
Зьмены тычацца артыкулу 328 за незаконнае абарачэньне наркотыкаў, мінімальны тэрмін пазбаўленьня волі за іх незаконнае абарачэньне зьменшылі на 2 гады.
Зьмены прадугледжваюць зьмяншэньне мінімальнага пакараньня ў:
- 2-й частцы артыкулу — з 5 да 3 гадоў;
- 3-й частцы артыкулу — з 8 да 6 гадоў.
Максымальныя пакараньні ў трох частках арт. 328 засталіся ранейшымі – 5, 8 і 15 гадоў турмы.