Менш за 2,05. Беларускі рубель узмацніўся да даляра, вярнуўшыся на ўзровень жніўня 2018 году

Ілюстрацыйнае фота

Паводле вынікаў таргоў на Беларускай валютнай біржы даляр і эўра абнавілі мінімум з пачатку году адносна беларускага рубля: за даляр давалі 2,0417 рубля, за эўра — 2,307.

За дзень даляр патаньнеў яшчэ на 0,28%, эўра — яшчэ на 0,35%. У мінулую пятніцу паводле Нацбанку даляр каштаваў 2,07 рубля, эўра — 3,34.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Валютная інтэграцыя на шкоду сувэрэнітэту немагчымая». 10 тэзаў пасла Беларусі ў Расеі пра «саюзную дзяржаву»

Так мала даляр каштаваў у жніўні мінулага году, эўра — у мінулым ліпені. Умацаваньне беларускага рублю да даляра і эўра не пастаяннае (бываюць пэрыяды падзеньня з наступным аднаўленьнем), але трэнд назіраецца з пачатку году.

За 100 расейскіх рублёў даюць 3,235 беларускага рубля. Нягледзячы на цяперашні рост, з красавіка расейскі рубель паступова таньнее да беларускага.