Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВУП Беларусі вырас на 1% з пачатку году


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі за студзень–​травень 2019 году вырас на 1% да аналягічнага леташняга пэрыяду, піша Белстат.

Валавы ўнутраны прадукт — макраэканамічны паказьнік, які адлюстроўвае рынкавы кошт выпушчаных тавараў і аказаных паслуг за пэўны час ва ўсіх галінах эканомікі.

У грашовым эквіваленце ВУП за 5 месяцаў 2019 году склаў 49,2 мільярда рублёў.

​На 2019 год Аляксандар Лукашэнка паставіў задачу росту ВУП на 4%. У 2018 годзе валавы ўнутраны прадукт вырас на 3%. Прагноз росту эканомікі недавыканалі на 0,5%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG