ААН прызнала Саудаўскую Арабію вінаватай у забойстве журналіста

Прынц Мухамэд ібн Салман

Спэцыяльная дакладчыца ААН Аньес Калямар апублікавала вынікі расьсьледаваньня забойства саудаўскага журналіста Джамаля Хашокджы.

Паводле яе, турэцкія спэцслужбы перадалі групе экспэртаў ААН частку гуказапісаў, зробленых у дзень забойства журналіста ў консульстве Саудаўскай Арабіі ў Стамбуле. Гэтыя запісы і іншыя доказы сьведчаць, што Хашокджы стаў ахвярай «жорсткага і наўмыснага забойства, сплянаванага і зробленага службовымі асобамі Саудаўскай Аравіі», адзначыла Калямар.

У ААН таксама асудзілі Эр-Рыяд за непразрыстае расьсьледаваньне забойства Хашокджы, якое цяпер вядзецца ў дачыненьні да 11 чалавек. Калямар мяркуе, што вінаватымі трэба лічыць улады Саудаўскай Аравіі, якіх яна заклікала папрасіць прабачэньня перад сям’ёй Хашокджы за забойства, а таксама адпусьціць людзей, абвешчаных падазраванымі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Чалавекам году» паводле вэрсіі Time стаў забіты журналіст

Адзначаецца, што пасьля публікацыі дакладу шэраг краін могуць увесьці пэрсанальныя санкцыі ў дачыненьні да службовых асоб Саудаўскай Аравіі, у тым ліку да прынца Мухамэда бін Салмана.

Турэцкія і амэрыканскія спэцслужбы лічаць, што да забойства Хашокджы можа быць датычнае вышэйшае кіраўніцтва Саудаўскай Арабіі і асабіста насьледны прынц Салман.

Летась турэцкае выданьне Hurriet Daily News паведаміла са спасылкай на свае крыніцы, што прынц ібн Салман перад забойствам журналіста Хашокджы аддаў загад прымусіць яго замаўчаць. Салман нібыта аддаў такі загад у тэлефоннай размове, а гутарку перахапіла ЦРУ ЗША. Афіцыйнага пацьверджаньня гэта інфармацыі не было.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Саудаўскі прынц абвінаваціў Іран у нападзе на танкеры і заявіў пра гатоўнасьць даць адпор «любой пагрозе»

Калюмніст газэты Washington Post Джамаль Хашокджы быў забіты ў пачатку кастрычніка ў саудаўскім кансуляце ў Стамбуле. Апошнія гады журналіст выступаў з рэзкай крытыкай палітыкі Эр-Рыяду.

ЗША раней ўвялі санкцыі адносна 17 падданых Саўдаўскай Арабіі, якія, як мяркуецца, уваходзілі ў склад так званай апэратыўнай групы па ліквідацыі Хашокджы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Самы багаты чалавек сьвету заявіў, што яго шантажуюць аголенымі фота