Толькі кожны восьмы квіток на Эўрапейскія гульні купіў іншаземец
Belarus - Minsk before Eurogames, june 2019
Прэс-сакратар дырэкцыі ІІ Эўрапейскіх гульняў Аляксей Багдановіч паведаміў БелТА, як прадаваліся квіткі на падзеі гульняў па стане на раніцу 18 чэрвеня — за тры дні да пачатку гульняў.
Лічбы такія:
было прададзена больш за 160 тысяч квіткоў;
плянавалася прадаць 250 тысяч квіткоў;
з гэтага вынікае, што прададзена 64% квіткоў;
больш за 20 тысяч квіткоў прадалі за мяжу;
вынікае, іншаземцам дасталося 12,5% ад прададзеных квіткоў.
Багданкевіч мяркуе, што іншаземцы маглі купіць і ўдвая большую долю квіткоў, бо статыстыка вялася па тым, колькі людзей пазначылі птушкай адпаведны пункт пры куплі квітка.
А па стане на 19 чэрвеня — за два дні да гульняў — зь «бязьвізам для Эўрагульняў» у Беларусь прыехалі870 заўзятараў і каля 1500 акрэдытаваных удзельнікаў гульняў.