Жанчыны Беларусі расказалі, што ў сем’ях вырашаюць мужчыны

© Shutterstock

Толькі 4% жанчын сказалі, што фінансамі ў гаспадарцы займаецца муж. 75% —​ што яны разам з мужам. У прынцыпе, мужчыны мала што вырашаюць самастойна, кажуць іхныя жонкі.

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі ўключыў у апытаньне пра ўзровень жыцьця пытаньні аб прыняцьці рашэньняў у гаспадарцы, расказвае БелТА. У апытаньні ўзялі ўдзел 3300 замужніх жанчын розных узростаў.

Чаму не апытвалі мужчын і ці ўлічваліся аднаполыя пары, не ўдакладняецца.

Выявілася:

  • у бальшыні (75%) сем’яў «хатнюю бухгальтэрыю» вядуць супольна муж і жонка, а адзін муж вельмі рэдка (4%) займаецца хатнімі фінансамі;
  • з узростам жанчыны «адбіраюць» вядзеньне «хатняй бухгальтэрыі» ў мужчын;
  • больш за палову (каля 60%) жанчын самі, без парадаў мужа, вырашаюць, дзе і як працаваць, якую адукацыю атрымліваць і якое сацыяльнае жыцьё весьці;
  • у абсалютнай большасьці (90%) сем’яў муж і жонка супольна вырашаюць пытаньні адукацыі дзяцей;
  • зусім мала мужчын (са словаў іхных жонак) самастойныя ў распараджэньні фінансамі (2,8%) і прыняцьці рашэньняў аб адукацыі дзяцей (0,3%).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Белстат: гарадзкая сямʼя багацейшая за вясковую на 350 рублёў