Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі больш за 22% насельніцтва жыве без каналізацыі, у Беларусі — 6,6%


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Больш за 22% расейскіх хатніх гаспадарак, ці больш як пятая частка жыхароў Расеі да гэтага часу ня маюць доступу да цэнтралізаванай каналізацыі, піша «РБК» са спасылкай на Расстат.

У Беларусі каналізацыі ня маюць 6,6% насельніцтва, вынікае са зьвестак Белстату (PDF).

16,8% расейцаў карыстаюцца выграбнымі ямамі, а ў 5,8% сыстэмы каналізацыі наогул няма. Яшчэ каля 12,6% расейцаў паведамілі, што ня маюць прыбіральні ў сваёй кватэры ці доме, у якім жывуць: яны карыстаюцца санвузламі агульнага карыстаньня (напрыклад, у камунальнай кватэры), або маюць прыбіральню ў асобным будынку.

У асноўным без каналізацыі жывуць людзі ў вёсках: пра адсутнасьць гэтага віду выгод паведамілі сацыёлягам 66,5% расейцаў, якія пражываюць у сельскай мясцовасьці.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі, у 2018 годзе ўдзельная вага хатніх гаспадарак, абсталяваных каналізацыяй, склала 93,4%. Якая там сыстэма каналізацыі — цэнтральная ці індывідуальная, Белстат не ўдакладняе.

Няма і разьбіўкі па гарадзкім і сельскім насельніцтве (старонка 127 Статыстычнага штогодніка 2018). Але з ранейшых зьвестак Белстату вядома, што на 2016 год каналізацыю мелі 91,9% гарадзкога насельніцтва і 37,9% сельскага.

У апошнія гады ў Беларусі адбываецца стабільны рост колькасьці гаспадарак з каналізацыяй — у 2010 годзе такіх было толькі 84,7%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG