Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат: гарадзкая сямʼя багацейшая за вясковую на 350 рублёў


Ілюстрацыйнае фота

Паводле зьвестак Белстату, сярэднестатыстычная хатняя гаспадарка Беларусі ў студзені‒сакавіку 2019 году мела 1290,3 рубля наяўных рэсурсаў на месяц, у тым ліку:

  • 1387,7 рубля — у гарадах і пасёлках гарадзкога тыпу;
  • 1038 рублёў — у вёсках.

Гэта сярэдні паказьнік па Беларусі. У «сельскую мясцовасьць» уваходзяць пасёлкі ў прыгарадзе Менску і абласных гарадоў.

Наяўныя рэсурсы — сумарна грашовыя даходы і прадукты харчаваньня з асабістай гаспадаркі, без уліку затрат на іх вытворчасьць, а таксама атрыманыя ў натуральнай форме льготы і выплаты.

Агулам грашовыя выдаткі склалі 1214,3 рубля на месяц. На спажывецкія расходы беларуская сям’я ў сярэднім выдаткоўвала 905,2 рубля (74,5%), зь іх:

  • 39,6% на харчы;
  • 31,1% на нехарчовыя тавары;
  • 26,4% на аплату паслуг.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG