Суд вынес прысуды ў справе ўкраінскай актывісткі Гандзюк, якую аблілі кіслатой

Акцыя з патрабаваньнем раскрыць забойства Кацярыны Гандзюк ў Кіеве.

Cуд у Днепрапятроўскай вобласьці Ўкраіны зацьвердзіў зьдзелку са сьледзтвам абвінавачаных у замаху на актывістку Кацярыну Гандзюк і прызначыў ім пакараньне, паведамляе «Украінская праўда». У ліпені 2018 году на яе быў зьдзейсьнены напад, яна памерла ад атрыманых траўмаў.

33-гадовая дэпутатка Хэрсонскага абласнога савету Гандзюк крытыкавала карумпаваных украінскіх палітыкаў і прадстаўнікоў сілавых структур. За замах на яе асуджаныя пяць чалавек, якія атрымалі ад 6,5 да 3 гадоў зьняволеньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Старшыню рады Хэрсонскай вобласьці абвінавацілі ў забойстве актывісткі

Абвінавачаныя прызналі сваю віну і пайшлі на зьдзелку са сьледзтвам, пракуратура зьмяніла ім абвінавачаньне з забойства на наўмыснае нанясеньне цяжкіх цялесных пашкоджаньняў.

Заказчык злачынства на судовым працэсе названы ня быў. Сьмерць актывісткі выклікала вялікі грамадзкі розгалас ва Ўкраіне, у краіне праходзілі акцыі з патрабаваньнем раскрыць злачынства.