Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракурор Украіны падае ў адстаўку ў сувязі са сьмерцю актывісткі


Юры Луцэнка
Юры Луцэнка

Генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка заявіў, што падасьць заяву аб адстаўцы. Пра гэта ён сказаў у ходзе выступу ў парлямэнце, перадае РБК-Украіна.

Луцэнка заявіў, што ўкраінскі парлямэнт павінен разгледзець яго заяву на гэтым тыдні. «Усё, што я абяцаў Кацярыне Гандзюк ў бальніцы, рабілася і будзе рабіцца», — сказаў ён.

4 лістапада ў бальніцы ў Кіеве памерла актывістка Кацярына Гандзюк, на якую 31 ліпеня быў учынены напад — яе аблілі сернай кіслатой. Знаходзячыся ў лякарні, Гандзюк запісала відэазварот да ўладаў Украіны, у якім нагадала, што за апошні год ахвярамі нападаў сталі каля 40 грамадзкіх актывістаў, а іх заказчыкі не былі знойдзеныя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG