Даклад аб умяшаньні Расеі ў амэрыканскія выбары стаў бэстсэлерам у ЗША

Спэцпракурор ЗША Робэрт Мюлер

Ухваленая міністрам юстыцыі ЗША для апублікаваньня вэрсія дакладу спэцпракурора Робэрта Мюлера стала бэстсэлерам у Злучаных Штатах.

У сьпісе бэстсэлераў, распаўсюджаным NPD Bookscan 1 траўня, напісана, што за першы тыдзень продажу чытачы купілі больш за 40 тысяч асобнікаў дакладу Мюлера: гэта больш, чым любая іншая публікацыя ў дакумэнтальнай літаратуры.

Гэтая кніга таксама будзе на вяршыні сьпісу бэстсэлераў, які складаецца выданьнем The New York Times і будзе абнародаваны 12 мая.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генпракурор ЗША пра «расейскую справу»: У дзеяньнях прэзыдэнта ЗША не было складу злачынства

У пачатку 2017-га Міністэрства юстыцыі ЗША даручыла былому дырэктару ФБР Робэрту Мюлеру правесьці расьсьледаваньне ўмяшаньня Расеі ў выбары 2016 году і магчымае ўзаемадзеяньне паміж паплечнікамі Трампа і расейскімі чыноўнікамі.

Мюлер афіцыйна закрыў сваё расьсьледаваньне; 22 сакавіка ён падаў фінальную вэрсію дакладу Міністэрству юстыцыі ЗША.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Амэрыцы завяршылі расьсьледаваньне аб расейскім умяшаньні ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейская амбасада ў ЗША адказала на справаздачу Мюлера дакладам аб русафобіі