Беларусь ледзь перамагла Літву ў першым хакейным дывізіёне

Лягатып хакейнай зборнай Беларусі

Хакейная зборная Беларусі 29 красавіка пачала выступ у першым дывізіёне чэмпіянату сьвету ў Казахстане зь перамогі 4:3 над зборнай Літвы.

Напачатку літоўцы вялі — забілі дзьве шайбы за першыя 9 хвілінаў (адну зь якіх у меншасьці). Але беларусы адыграліся за наступныя 7 хвілінаў, завяршылі першы пэрыяд зь лікам 3:2, абмяняліся шайбамі зь літоўцамі ў трэцім пэрыядзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нехакейная нацыя. 7 прычынаў правалу беларусаў у хакеі

Мужчынская нацыянальная зборная Літвы па хакеі ніколі не ўздымалася вышэй за першы дывізіён. У рэйтынгу Міжнароднай фэдэрацыі хакею яна займае 25-е месца ў сьвеце — паміж Украінай (24) і Эстоніяй (26).

Зборная Беларусі ў тым рэйтынгу мае 14-е месца, паміж Францыяй і Славеніяй. Ад 2005 да 2018 году беларускія хакеісты гулялі ў Найвышэйшым дывізіёне, але вылецелі пасьля леташняга чэмпіянату сьвету ў Даніі, дзе занялі апошняе месца ў групе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Палацавы пераварот». Навошта Беларусі нерэнтабэльныя лядовыя арэны