У Францыі абвесьцяць міжнародны збор сродкаў на аднаўленьне сабора Notre-Dame

Сабор Парыскай Божай Маці падчас пажару 15 красавіка

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон паабяцаў, што сабор Парыскай Божай Маці, пашкоджаны ў выніку пажару 15 красавіка, будзе адбудаваны.

Макрон назваў учорашнія падзеі «жудаснай трагедыяй», але дадаў, што «найгоршага ўдалося пазьбегнуць», і заявіў пра намер абвясьціць міжнародны збор сродкаў на аднаўленьне помніка.

Таварыства французскай спадчыны, амэрыканская некамэрцыйная арганізацыя, якая прысьвяціла сваю дзейнасьць захаваньню архітэктурнай і культурнай спадчыны Францыі, у панядзелак стварыла старонку ў інтэрнэце для збору сродкаў на аднаўленьне сабора, паведамляе «Голас Амэрыкі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Асноўная канструкцыя сабору Божай Маці ўратаваная, — францускія пажарныя

У выніку пажару разбураныя шпіль і дах 850-гадовай гатычнай пабудовы, але галоўная канструкцыя, у прыватнасьці абедзьве званіцы, ацалелі.

Паліцыя заяўляе, што прычына пажару пакуль невядомая, але пажарны дэпартамэнт Парыжу паведаміў, што яна «патэнцыйна зьвязаная» з рэстаўрацыйнымі работамі, якія вяліся ў будынку.

Падчас тушэньня агню сур’ёзна пацярпеў адзін з пажарных.

Сусьветныя лідэры выказалі шкадаваньне і салідарнасьць з французскім народам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Найстрашнейшага ўдалося пазьбегнуць». Прэзыдэнт Францыі выступіў каля сабора Божай Маці

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 7 фактаў пра сабор Парыскай Божай Маці, дзе адбыўся пажар

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пацярпела ўся наша цывілізацыя». Беларусы пра пажар у саборы Парыскай Божай Маці

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гарыць сабор Парыскай Божай Маці, абрынуўся шпіль. ВІДЭА, ФОТА