У Курапатах усталявалі фатапасткі. ФАТАФАКТ

Фатапасткі ў Курапатах

Ва ўрочышчы Курапаты 25 сакавіка ўсталявалі фатапасткі. Так вырашыў Бараўлянскі лясгас пасьля некалькіх актаў вандалізму ва ўрочышчы.

На тэрыторыі ўрочышча зьмясьцілі каля 10 фатапастак. У разе ўчыненьня супрацьпраўных дзеяньняў сродкі фота- і відэафіксацыі дадуць магчымасьць вызначыць парушальнікаў.

Паводле Міністэрства лясной гаспадаркі, апаганеныя вандаламі помнікі прыведзеныя ў парадак.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

СК завёў крымінальную справу за размаляваныя фарбай помнікі ў Курапатах