У Казахстане працягваюцца пратэсты: затрымліваюць людзей на сьвяце вясны

Затрыманьне пратэстоўца ў горадзе Шымкент, 22 сакавіка

Падчас адзначэньня 22 сакавіка дня Наўруз — сьвята вясны і Новага году ва ўсходнім календары — у Алматы і Астане затрымалі некалькі чалавек, перадае Радыё Азаттык. Спантанныя пратэсты праходзяць і ў іншых гарадах.

Выглядае на тое, што пратэст не арганізаваны. Людзі кажуць пра нязгоду з палітыкай уладаў. Адны заяўляюць: «Мы супраць самавольства, проста выйшлі гуляць», другія кажуць пра розныя сацыяльныя праблемы. А трэція перашкаджаюць рэпартэрам здымаць са словамі «Ніякага нэгатыву — Наўруз!»

Днём раней у Казахстане пратэставалі супраць перайменаваньня сталіцы ў Нурсултан — назваць Астану ў гонар папярэдніка вырашыў новы прэзыдэнт Касым-Жамарт Такаеў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Казахстане новы прэзыдэнт. Што важна ведаць