У вялікай размове з журналістамі Лукашэнка прызнаўся, што ў Беларусі дагэтуль ніхто не сфармуляваў нацыянальнай ідэі, якая б захапіла ўвесь народ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Колькі будзе пры ўладзе — і яшчэ 10 галоўных тэзаў з выступу ЛукашэнкіГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Яраслава паслаць у калгас, жанчынам — зьняць штаны. 33 ЦЫТАТЫ Лукашэнкі зь «Вялікай размовы». У карцінках«Няма ідэалёгіі, каб лягла на душу кожнаму», — сказаў ён, панаракаўшы на «махровы фармалізм» у гэтай справе з боку сваёй адміністрацыі.
Лукашэнка катэгарычна выступіў супраць капіяваньня расейскай патрыятычнай акцыі «Несьмяротны полк», паколькі нашмат раней была запачаткаваная кампанія «Беларусь памятае». На думку Лукашэнкі, у Маскве гэта толькі перанялі і выдалі за сваю ідэю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Несьмяротны полк»: у Менску адзначылі Дзень Перамогі з партрэтамі Сталіна. ФОТА і ВІДЭАРух «Несьмяротны полк» быў заснаваны ў Расеі ў 2012 годзе і займаецца «захаваньнем асабістай памяці аб пакаленьні Вялікай Айчыннай вайны». Удзельнікі руху штогод праходзяць шэсьцем з партрэтамі сваякоў, якія ўдзельнічалі ў Другой усясьветнай вайне.
Пасьля расейскай акупацыі ўкраінскага Крыму ў 2014 годзе акцыі «Несьмяротны полк» трывала асацыююцца з ідэямі «русского мира».