Двайное забойства ў Стоўпцах. ХРАНАЛЁГІЯ

Каля школы №2 у Стоўпцах пасьля двайнога забойства

11 лютага вучань 10 клясу Стаўпецкай школы № 2 напаў на настаўніцу гісторыі і іншых вучняў з нажом. Ад ранаў настаўніца і вучань 11 клясу загінулі, яшчэ двое вучняў у лякарні ў цяжкім стане. Нападнік затрыманы. Свабода сабрала храналёгію трагічнага здарэньня.

  • 7:40 — вучань 10 клясу В. зайшоў у кляс і пакінуў свой заплечнік
  • Каля 8 гадзіны вярнуўся ў кляс і ўдарыў нажом настаўніцу і двух вучняў, якія за яе спрабавалі заступіцца.
  • 10:10 — нападніка затрымалі з АМАПам
  • 10:55 — У Сьледчым камітэце завялі крымінальную справу па факце забойства
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сваячка стаўпецкага нападніка расказала пра ягоную сям'ю

Усе, хто быў знаёмы з нападнікам характарызуюць яго як «добрага, ветлівага хлопца, які ня меў праблемаў ні з аднаклясьнікамі, ні з настаўнікамі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падрабязнасьці нападу ў Стоўпцах: «Зайшоў у клясу, напаў на настаўніцу і вучня, які за яе заступіўся»

Загінулую настаўніцу калегі называюць «адным з найлепшых пэдагогаў», а былыя выпускнікі кажуць, што яна была «справядлівым, вясёлым чалавекам». Што стала прычынай здарэньня пакуль не вядома.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён добры хлопец, заўсёды вітаецца». Рэпартаж са Стоўпцаў, дзе падлетак забіў настаўніцу на ўроку гісторыі