У Саратаўскай вобласьці ў выніку выбуху ў кафэ пацярпелі больш за 30 чалавек. Па ўдакладненых дадзеных, 14 зь іх шпіталізавалі, зь іх шасьцёра — у цяжкім стане з шырокімі апёкамі, паведамляе «Інтэрфакс». Мяркуецца, што шасьцярых найбольш цяжка пацярпелых перавязуць у Саратаў у апёкавыя цэнтры.
Выбух адбыўся ў кафэ «Рандэву» у пасёлку Лысыя Горы.
Паводле папярэдніх дадзеных, у кафэ ўзарваўся газавы кацёл або балён, пасьля чаго адбыўся пажар. Пракуратура пачала праверку абставінаў таго, што здарылася.
У апошні месяц у Расеі адбыўся шэраг здарэньняў з газавым абсталяваньнем, якія прывялі да чалавечых ахвяраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі зноў выбух у жылым доме. Ёсьць ахвярыУ горадзе Шахты Растоўскай вобласьці ў выніку выбуху газу ў шматпавярховым доме 14 студзеня загінулі 5 чалавек.
39 чалавек сталі ахвярамі выбуху ў шматпавярховым доме ў Магнітагорску 31 сьнежня. Асноўная вэрсія сьледзтва — выбух бытавога газу. Шэраг СМІ паведамілі, што расьсьледуецца і вэрсія тэракту.