Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цела апошняга загінулага дасталі з-пад завалаў у расейскіх Шахтах. У горадзе жалоба


На месцы выбуху ў Шахтах, 14 студзеня 2019 году
На месцы выбуху ў Шахтах, 14 студзеня 2019 году

Цела апошняй загінулай — 23-гадовай дзяўчыны — ратавальнікі выявілі ў ноч на 16 студзеня, праз двое сутак пасьля выбуху ў дзевяціпавярховым доме ў горадзе Шахты Растоўскай вобласьці, паведамляе «Настоящее время».

Такім чынам, ахвярамі здарэньня сталі пяць чалавек: чатыры жанчыны і мужчына. 16 студзеня абвешчана ў Шахтах днём жалобы па загінулых.

Раніцай 14 студзеня ў расейскім горадзе Шахты адбыўся выбух на 9 паверсе дома № 16 па вуліцы Хабарава. Былі зьнішчаныя чатыры кватэры, у суседніх з разбуранымі кватэрамі выбіла шкло.

Выратаваць атрымалася сем чалавек, у тым ліку двухгадовую дзяўчынку і яе бацьку. Яму зрабілі апэрацыю ў шпіталі ў Шахтах, дачка перавезьлі ў абласную бальніцу Растова-на-Доне. Маці дзіцяці загінула. Асноўная вэрсія здарэньня — выбух бытавога газу, крымінальная справа заведзеная паводле артыкулу «Прычыненьне сьмерці па неасьцярожнасьці» (артыкул 109 КК РФ).

Раней, раніцай 31 сьнежня ў Магнітагорску Чалябінскай вобласьці Расеі таксама адбыўся выбух, пасьля чаго абрынуліся канструкцыі аднаго з пад’ездаў 10-павярховага будынка. Загінулі 39 чалавек. У Сьледчым камітэце Расеі заявілі, што прыярытэтная вэрсія — выбух прыроднага газу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG