6-10 лютага ў сталіцы Беларусі пройдзе Менскі міжнародны кніжны кірмаш. Яго ганаровым госьцем павінны былі стаць Злучанымі Штаты Амэрыкі, але праз «шатдаўн» амбасада ЗША адмовіліся ад гэтага. Аб гэтым паведамляецца ў прэс-рэлізе амбасады, які быў апублікаваны ў твітэры Міністэрства інфармацыі Беларусі, паведамляе TUT. BY.
Пресс-релиз @USEmbBy Ждём в качестве Почетного гостя в следующем году. Are waiting as guest of honor next year. pic.twitter.com/P1FACL3lmB
— Министерство информации Республики Беларусь 🇧🇾 (@BelarusMI) January 23, 2019
Як адзначаецца ў прэс-рэлізе, з прычыны «шатдаўна» «амбасада ЗША ў Менску вымушана згарнуць усю сваю грамадзкую дзейнасьць». Выключэньне зроблена толькі для надзвычайных сытуацый, «зьвязаных зь бясьпекай жыцьця людзей і абаронай уласнасьці». З гэтай прычыны амбасада ЗША «зь вялікім шкадаваньнем» адмовілася ад удзелу ў выставе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Перамовам аб далучэньні Беларусі да WTO замінае «шатдаўн» у ЗШАЯк адзначаюць дыпляматы, калі праца амэрыканскага ўраду будзе адноўленая, праца над сумеснымі праектамі ў сфэры культуры будзе працягнутая.
Пры гэтым амбасада ЗША падкрэсьлівае, што працягне аказваць усе намечаныя візавыя і пашпартныя паслугі да таго часу, пакуль дазваляе сытуацыя.
Шатдаўн працягваецца ўжо 33 дзён — гэта рэкордны тэрмін у гісторыі ЗША. З прычыны таго, што дэмакраты не вылучаюць сродкаў на сьцяну, Кангрэс ня можа ўзгадніць бюджэт, і шэраг фэдэральных ведамстваў не атрымлівае грошай зь дзяржаўнага скарбу. У выніку каля 800 тысяч фэдэральных службоўцаў застаюцца без зарплаты. Частка зь іх адпраўленыя ў неаплачваныя адпачынкі, іншыя працуюць без зарплаты, яе выплацяць па завяршэньні шатдаўну. Праблемы з аплатай закранулі міністэрствы ўнутранай бясьпекі, транспарту, юстыцыі, Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША і ФБР.