Некалькі ўстаноў Магнітагорску атрымалі электронныя лісты з папярэджаньнямі аб магчымых тэрактах. Пра гэта паведамляе 74.ru.
У паведамленьнях, скрыншоты якіх публікуюць у сацыяльных сетках, гаворыцца пра мініраваньне шпіталёў, навучальных устаноў і гандлёвых цэнтраў. У прыватнасьці, такі ліст атрымалі ў гарадзкой лякарні № 1.
«Як паказалі нашы два выбухі, улады ня здольныя кантраляваць бясьпеку насельніцтва», — гаворыцца ў ім. У рэгіянальным упраўленьні ФСБ паведамілі, што правяраюць інфармацыю. Праваахоўныя органы ўстанаўліваюць асобу адпраўніка ліста.
У той жа час відавочцы паведамляюць аб эвакуацыі зь некалькіх школаў, у прыватнасьці з прыватнай школы «Лёвушка», якая знаходзіцца на той жа вуліцы, дзе і пацярпелы ад выбуху 31 сьнежня жылы дом. У школе № 6 заявілі, што нікога не эвакуявалі. У гарадзкой лякарні № 1 паведамілі, што ўстанова працуе ў звычайным рэжыме. Ачапленьня тэрыторыі няма, памяшканьні абсьледуюць кінолягі. Па папярэдніх дадзеных, інфармацыя аб выбуховым прыстасаваньні не пацьвердзілася, паведамляе мясцовы партал Магсити74.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуска, якая загінула ў Магнітагорску, была ў вайну снайпэрам, перажыла блякаду, — СМІУ ананімных паведамленьнях згадваюцца выбухі, якія адбыліся ў жылым доме ў Магнітагорску 31 сьнежня і ў маршрутным таксі 1 студзеня. Іх ахвярамі сталі 42 чалавекі.