Ужо сёньня: дзень памяці Чэслава Немэна

Чэслаў Немэн

Падзеі 17 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

У гэты дзень

1773 — брытанскі карабель Resolution пад камандай Джэймза Кука ўпершыню дасягнуў Паўднёвага палярнага круга.

1971 — Дзяржаўны акадэмічны музычны тэатар адкрыў у Менску свой першы тэатральны сэзон спэктаклем «Сьпявае „Жаваранак“» беларускага кампазытара Юрыя Семянякі.

У гэты дзень нарадзіліся

1706 — Бэнджамін Франклін, адзін з айцоў-заснавальнікаў Злучаных Штатаў Амэрыкі.

1732 — Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, апошні кароль польскі і вялікі князь літоўскі.

Станіслаў Антоній Аўгуст Панятоўскі

1899 — Аль Капонэ, амэрыканскі гангстэр.

1904 — Алесь Якімовіч, беларускі пісьменьнік.

1964 — беларускі пісьменьнік Андрэй Федарэнка. Найбольш вядомы раманамі «Мяжа», «Рэвізія», аповесьцю «Вёска» і гістарычным творам пра Слуцкае паўстаньне «Нічые».

Андрэй Федарэнка

У памяці

2004 — памёр Чэслаў Немэн, польскі музыка, народжаны ў Беларусі.