Кошт аднаго апарата дасягаў 7200 даляраў. За адзін раз такі дрон можа перавезьці празь мяжу да 20 кіляграмаў цыгарэт.
Пра затрыманьне злачыннай групы паведаміла гарадзенскае тэлебачаньне. Кліентаў стваральнікі дронаў-кантрабандыстаў шукалі праз інтэрнэт. Супрацоўнікі КДК пад выглядам пакупнікоў зьвязаліся з вытворцамі і правялі кантрольную закупку абсталяваньня, пасьля чаго вынаходнікаў затрымалі.
Экспэрты запэўніваюць, што дальнасьць палёту аднаго грузавога дрона-кантрабандыста складае каля 10 кілямэтраў. За адзін раз апарат можа перавезьці да 20 кіляграмаў цыгарэт — гэта больш як 80 блёкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абвінавачаныя ў карупцыі гомельскія мытнікі спадзяюцца на Вярхоўны суд. Іх сваякі — на ЛукашэнкуУзбуджаная крымінальная справа за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць. Вядома, што дроны-кантрабандысты выконвалі «рэйсы» у Польшчу і Літву. Вытворцам апаратаў пагражае да трох гадоў зьняволеньня.