У Кіеве ўпершыню паказалі томас аб аўтакефаліі Праваслаўнай царквы Ўкраіны

У Сафійскім саборы ў Кіеве разгарнулі томас аб аўтакефаліі Праваслаўнай царквы Ўкраіны​.

На сьвяточнай каляднай літургіі прысутнічаў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка і яго сям’я. 6 студзеня ў Стамбуле, у рэзыдэнцыі Сусьветнага патрыярхату на Фанары, Сусьветны патрыярх Варфаламей урачыста ўручыў кіраўніку новастворанай Праваслаўнай царквы Ўкраіны мітрапаліту Эпіфанаю Томас аб прызнаньні кананічнай аўтакефаліі ПЦУ.

Усяленскі патрыярх Варфаламей у Стамбуле 6 студзеня ўручыў томас пра аўтакефалію кіраўніку Праваслаўнай царквы Ўкраіны (ПЦУ) Эпіфанію. Варфаламей падпісаў дакумэнт 5 студзеня, ад гэтага моманту ПЦУ стала самастойнай.​

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Усяленскі патрыярх уручыў томас аб аўтакефаліі Праваслаўнай царквы Ўкраіны. ВІДЭА