Экс-кандыдат у прэзыдэнты ад рэспубліканцаў: Трамп «не дарос» да ролі прэзыдэнта

Былы кандыдат у прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі Міт Ромні.

Былы кандыдат у прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі Міт Ромні, абраны ў Сэнат ад штату Юта, выступіў з рэзкай крытыкай прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, заявіўшы, што дзеяньні амэрыканскага лідэра выклікаюць трывогу ва ўсім сьвеце, паведамляе Голас Амэрыкі.

У артыкуле, апублікаваным у Washington Post у аўторак увечары, Ромні раскрытыкаваў некалькі сьнежаньскіх рашэньняў Трампа.

«Прызначэньне на высокапастаўленыя пазыцыі людзей зь меншым вопытам, адмова ад саюзьнікаў, які ваююць разам з намі, а таксама бяздумныя заявы прэзыдэнта аб тым, што Амэрыка доўгі час была "разявакам" ў сусьветных справах — усё гэта добра характарызуе яго прэзыдэнцтва», — напісаў ён.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп усклаў на дэмакратаў адказнасьць за сьмерць дзяцей мігрантаў

Ён дадаў, што «слова і справы Трампа выклікаюць трывогу ва ўсім сьвеце».

Белы дом пакуль не адрэагаваў на просьбу аб камэнтары.

Ромні выказаў здагадку, што, у «агульным і цэлым, паводзіны Трампа за апошнія два гады сьведчыць аб тым, што прэзыдэнт не дарос да таго, каб выконваць тую ролю, якую прадугледжвае гэтая пасада».