Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: Трамп даў чатыры месяцы на вывад вайскоўцаў з Сырыі


Дональд Трамп на сустрэчы з вайскоўцамі ў Іраку, 26 сьнежня 2018 году

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пагадзіўся даць вайскоўцам каля чатырох месяцаў для вываду амэрыканскага кантынгенту з Сырыі. Пра гэта паведамляе The New York Times са спасылкай на высокапастаўленых чыноўнікаў адміністрацыі.

Напярэдадні сэнатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм заявіў, што Трамп вырашыў запаволіць сыход вайскоўцаў з Сырыі. Тады сэнатар не назваў ніякіх тэрмінаў.

19 сьнежня прэзыдэнт ЗША абвясьціў аб вывадзе амэрыканскіх вайскоўцаў з Сырыі на працягу бліжэйшых двух месяцаў. Трамп тады сказаў, што амэрыканскія салдаты дамагліся перамогі над тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава». Гэты крок выклікаў крытыку як з боку саюзьнікаў ЗША, так і ў Кангрэсе. Міністар абароны Джэймс Мэтыс падаў у адстаўку.

Паводле дадзеных CNN, Трамп зьмяніў пазыцыю ў пытаньні вываду войскаў пасьля візыту на амэрыканскую вайсковую базу ў Іраку на мінулым тыдні. Военачальнікі пераканалі прэзыдэнта ў тым, што джыгадысты да канца не пераможаныя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG