Абмежаваньні на ўезд ва Ўкраіну грамадзянаў Расеі тычацца перадусім бясьпекі, заявіў 27 лістапада на брыфінгу ў Менску амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.
Калі чалавек не зможа ўцямна патлумачыць, навошта ён едзе ва Украіну, то яго не пусьцяць. З гэтым Кізім зьвязаў інцыдэнт 27 лістапада, калі 50 грамадзянаў Расеі вярнулі з аэрапорту Кіева ў Менск.
Па яго словах, шмат хто прыяжджае ва Ўкраіну, асабліва з Расеі, з мэтай правакацыі. Праз гэта будзе ўзмоцнены кантроль на мяжы, па лініі СБУ і Мінабароны падвысіцца ахова стратэгічных аб’ектаў, каб папярэдзіць магчымыя правакацыі. Гэта тычыцца найперш дзесяці абласьцей, але кіраўнікі на месцах будуць самі прымаць рашэньне, як у дадзенай сытуацыі сябе паводзіць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Чаго чакаць беларусам ад ваеннага становішча на Чарнігаўшчыне?Кізім таксама паведаміў, што папярэдзіў МЗС Беларусі пра афіцыйную пазыцыю Украіны наконт апошняга канфлікту, але ніякага адказу пакуль не атрымліваў. Ён дадаў, што Беларусь першай пачала ўмацоўваць межы, і гэта нават не ўкраінская ініцыятыва, а беларуская, калі Лукашэнка сказаў, што з Украіны ідзе шмат зброі.