Лукашэнка загадаў пабудаваць кватэры для супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ

Аляксандар Лукашэнка падпісаў распараджэньне «Аб паляпшэньні жыльлёвых умоваў супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі», піша Tut.by са спасылкай на прэс-службу Лукашэнкі.

Менгарвыканкам у 2019–2025 гадах мусіць накіроўваць супрацоўнікаў рэспубліканскіх СМІ, якім неабходна палепшыць жыльлёвыя ўмовы, на заключэньне дамоваў стварэньня аб’ектаў долевага будаўніцтва ў жылых дамах, якія будуюцца з абмежаваным прыбыткам забудоўшчыка.

Кіраўнікі СМІ сумесна зь Менгарвыканкамам і Міністэрствам інфармацыі забясьпечаць фармаваньне сьпісаў тых, хто мае патрэбу ў жытле паводле чаргі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лічба дня: які кавалак сталіцы аддадуць дзяржаўным СМІ